Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў – за працяг мірнай ядзернай праграмы Ірану



Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сустрэўся ў Баку з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэжадам, пад час саміту прыкасьпійскіх дзяржаў. Мядзьведзеў выказаўся за працяг мірнай ядзернай праграмы Ірану. Пасьля сустрэчы памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Прыходзька паведаміў, што Расея зацікаўленая ў гандлёва-эканамічных і іншых сувязях з Іранам, якія не трапляюць пад ўведзеныя Радай Бясьпекі ААН абмежаваньні.

Сёлета Расея падтрымала больш жорсткія санкцыі ААН супраць рану і адмовілася ад паставак Тэгерану зенітна-ракетных комплексаў С-300.
XS
SM
MD
LG