Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўца папярэдзілі паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу


Гарадзенская пракуратура вынесла папярэджаньне намесьніку старшыні "Маладога фронту" Алесю Кіркевічу паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

Алесь паведаміў, што некалькі дзён таму на працу да маці сябра арганізацыі Тамаша Прыхода прыйшлі супрацоўнікі КДБ і прымусілі напісаць яе заяву супраць Алеся.

Алесь сказаў: "Прымусілі напісаць на мяне заяву за ўцягваньне непаўналетніх у "незаконную" дзейнасьць. У пракуратуры зь мяне хацелі ўзяць абавязаньні не займацца больш "Маладым фронтам" і, маўляў, ня ўцягваць моладзь у незаконныя фармаваньні. Я, безумоўна, падпісваць такія абавязаньні адмовіўся, бо не лічу сваю дзейнасьць супрацьзаконнаю.

Перасьлед з боку КДБ і пракуратуры паводле антыканстытуцыйнага артыкула 193-1 зьвязваю з актыўнай дзейнасьцю "Маладога фронту" ў Гародні, што вельмі непакоіць беларускія ўлады напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі. Відавочна, што Лукашэнка ня можа спадзявацца на падтрымку моладзі, і таму мы, як і перад выбарамі 2006 году, пачынаем сустракацца зь перасьледам паводле артыкула 193-1".

У пракуратуры Алесь Кіркевіч напісаў заяву пра факт пагрозаў і ціску з боку супрацоўнікаў КДБ на маці 16-гадовага хлопца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG