Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус лічыць недапушчальнымі любыя спробы дагадзіць дыктатуры. Дзеля стабільнасьці нельга ісьці на дамовы з такімі дыктатарамі як А. Лукашэнка, мяркуе ён.

Сваю пазыцыю палітык выказаў у інтэрвію парталу DELFI.

DELFI: Як вы лічыце, "пацяпленьне" адносін зь Беларусьсю можа спрыяць энэргетычнай незалежнасьці Літвы?

Адамкус: Я прытрымліваюся зусім іншага меркаваньня. Аднак палітычныя рашэньні па гэтым пытаньні камэнтаваць ня буду.

DELFI:
Ці згодныя вы з тым, што пераабраньне Аляксандра Лукашэнкі мае вітацца і было б карыснае для Літвы, паколькі яно спрыяла б захаваньню стабільнасьці ў суседняй краіне?

Адамкус:
Я катэгарычна супраць любой дыктатуры. Розумам ацэньваю вопыт свайго доўгага жыцьця. Перад Другой сусьветнай вайной Нэвіл Чэмбэрлэн, Эдуард Даладзье, Бэніта Мусаліні і Адольф Гітлер на падобных асновах, аб якіх вы зараз кажаце, падпісалі дамовы на Мюнхэнскай канфэрэнцыі.

Я кіруюся прынцыпамі дэмакратыі. Любая спроба дагадзіць дыктатуры і яе апраўдаць для мяне непрымальная.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG