Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане вызвалены з турмы блогер


У Азэрбайджане з адпаведнасьці з судовым рашэньнем вызвалены блогер Аднан Гаджызадэ. Рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што ён ўжо адседзеў палову тэрміну.

За кратамі застаецца асуджаны разам з Гаджызадэ іншы блогер – Эмін Мілі. Яны былі асуджаныя на два і два з паловай гады пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў хуліганстве. Сярод іншага, яны зьмясьцілі ў Інтэрнэце сатырычны відэасюжэт пра восьліка, у якім высьмейвалі карупцыю сярод чыноўнікаў.

Праваабаронцы лічаць, што блёгераў асудзілі за іншадумства.
XS
SM
MD
LG