Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маладафронтаўцу аддалі канфіскаваныя сьцягі


Валянцін Лабачоў

Валянцін Лабачоў

Магілёўскаму актывісту незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі "Малады фронт" Валянціну Лабачову вярнулі два бел-чырвона-белыя сьцягі. Іх у яго канфіскавалі 6 лістапада. Паводле малафронтаўца, сьцягі аддаў участковы міліцыянт Артур Балотнікаў.

Лабачоў: "Акрамя сьцягоў, мне аддалі бел-чырвона-белыя стужкі, маладафронтаўскія значкі ды банданы. Участковы папярэдзіў, што калі мяне яшчэ раз затрымаюць за падобны ўчынак, то прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці. 6 лістапада сьледчы, які складаў пратакол канфіскацыі, казаў мне: "Калі сярод канфіскаванага ня будзе забароненых рэчаў, то іх мне вернуць". Атрымліваецца, што бел-чырвона-белыя сьцягі ўжо не забароненыя".

6 лістапада васемнаццацігадовага Валянціна Лабачова і двух ягоных сяброў арыштавалі супрацоўнікі спэцслужбаў, якія ахоўвалі тэрыторыю ля магілёўскага палаца гімнастыкі. Акурат тады яго наведваў Аляксандар Лукашэнка. Хлопцы зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё спартовага збудаваньня.

У міліцыі Валянціна Лабачова пратрымалі больш за тры гадзіны.
XS
SM
MD
LG