Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан: адвакаты баяцца бараніць бакіеўцаў


У Кіргізстане 15 з 18 адвакатаў, якія абараняюць падсудных па справе аб падзеях 7 красавіка, адмаўляюцца ўдзельнічаць у судовым працэсе, з-за адсутнасьці належных мераў бясьпекі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У ходзе масавых забурэньняў 7 красавіка ў Бішкеку, у выніку якіх быў зрынуты папярэдні прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, каля 90 чалавек загінулі і каля паўтарох тысяч атрымалі раненьні.

Новыя ўлады абвінавачваюць у гібелі людзей Бакіева і яго атачэньне. Суд над абвінавачанымі пачаўся ў аўторак.

Цягам першага дня разьбіральніцтва сваякі загінулых неаднаразова перапынялі працэс пагрозамі на адрас абвінавачаных і спрабавалі прарвацца на сцэну сталічнага Палацу спорту, дзе праходзіць судовае паседжаньне.
XS
SM
MD
LG