Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Газпром" і "Нафтагаз Украіны" пачалі падрыхтоўку да ўтварэньня СП


Расея і Ўкраіна пачалі ацэнку актываў энэргетычных манаполіяў дзьвюх краін. Чакаецца, што па выніках гэтай працэдуры бакі вызначаць умовы стварэньня супольнага расейска-ўкраінскага прадпрыемства па транспартаваньні прыроднага газу, паведамляецца ў прэсавым рэлізе расейскага канцэрну "Газпром".

Паведамленьне было абнародаванае па выніках перамоваў у Маскве паміж ачольнікам "Газпрому" Аляксеем Мілерам і міністрам паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юрыем Бойкам.

У красавіку прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў Кіеву аб'яднаць "Газпром" з "Нафтагазам Украіны". Украінскае кіраўніцтва адхіліла гэтую прапанову, заявіўшы, пазьней, аб магчымасьці стварэньня супольнага прадпрыемства на базе часткі актываў дзьвюх кампаніяў.

Украінскія ўрадоўцы сьцьвярджаюць, што па выніках утварэньня згаданага СП Масква абяцала ўдзяліць Кіеву дадатковую зьніжку на пастаўкі расейскага прыроднага газу.
XS
SM
MD
LG