Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: В. Бут паўстаў перад судом


Расейскі бізнэсовец Віктар Бут, якога Вашынгтон абвінавачвае ў незаконным гандлі зброяй, паўстаў у сераду перад у судом у Нью-Ёрку. На папярэднім слуханьні ён не абвясьціў сябе невінаватым. Судзьдзя ўстанавіў меру ўтрыманьня абвінавачанага – пад вартай, бяз права на заклад.

Напярэдадні Тайлянд задаволіў патрабаваньне Вашынгтону аб экстрадыцыі бізнэсоўца ў ЗША. Расея заявіла, што экстрадыцыя Віктара Бута з Тайлянду была незаконнай і стала вынікам “беспрэцэдэнтнага” ціску з боку ЗША на афіцыйны Бангкок.
XS
SM
MD
LG