Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Іран паспрабуюць памірыцца


Прэзыдэнты Расеі і Ірану Дзьмітрый Мядзьведзеў і Махмуд Ахмадзінежад маюць сёньня правесьці перамовы ў кулюарах саміту прыкасьпійскіх краінаў у Баку.

Двухбаковыя дачыненьні паміж краінамі пагоршыліся пасьля таго, як Масква падтрымала новы раўнд міжнародных санкцыяў супраць Тэгерану і скасавала закантрактаваную пастаўку ў Іран устаноўкі супрацьпаветранай абароны С-300. Гэта выклікала рэзкую крытыку іранскага кіраўніцтва.

У саміце бяруць удзел кіраўнікі пяці прыкасьпійскіх дзяржаваў – Азэрбайджану, Ірану, Казахстану, Расеі і Туркмэністану.

Ахмадзінежад, які прыляцеў у Баку напярэдадні, правёў у сераду сустрэчу з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.
XS
SM
MD
LG