Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 лістапада Менск наведаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Даніэл Расэл. Ён сустрэўся зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, зь некаторымі патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты, а таксама з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, якія вядуць назіраньне за выбарам. Сярод іншых на апошняй сустрэчы быў і госьць "Начной Свабоды" – кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.

Знаткевіч: Спадар Гулак, што было асноўнай тэмай сёньняшняй сустрэчы?

Гулак: Перш за ўсё, яго цікавіла сытуацыя з выбарамі і ўвогуле сытуацыя з правамі чалавека, на фоне якой адбываюцца выбары, таксама выбарчыя працэдуры, тыя, што адбыліся, тыя што плянуюцца, магчымасьці для назіраньня, як назіральнікі ацэньваюць тое, што адбываецца, наколькі ёсьць прагрэс у параўнаньні зь мінулымі выбарамі. Гэта было галоўнай тэмай, што абмяркоўвалася.

Знаткевіч: Адзін з наведнікаў нашага сайту пытаецца: "Алег Мікалаевіч, вызначыцеся, вы за апазыцыю, ці супраць яе?

Гулак: Я як праваабаронца па вызначэньні за апазыцыю, бо наяўнасьць апазыцыі сьведчыць ад наяўнасьці магчымасьці выказваць іншую думку. Таму праваабаронцы пры любой сытуацыі – у апазыцыі, менавіта ў гэтым сэнсе, не ў палітычным. Але калі, напрыклад, мы робім маніторынг выбараў, то мы яго робім ня дзеля канкрэтных людзей, канкрэтных палітычных партый, якія знаходзяцца ў апазыцыі, таксама як і ня дзеля тых людзей і тых структур, якія ва ўладзе. Мы яго робім дзеля працэдур, каб права кожнага выказваць думку магло рэалізоўвацца. На жаль, ёсьць праявы барыкаднасьці, калі ўсе хочуць падзяліць сьвет на белае і чорнае – свой і чужы. А правы чалавека – іншы падыход. Правы чалавека – павага да іншага меркаваньня.

Слухаць перадачу цалкам:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG