Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Свабода веравызнаньня парушаецца ў Іране і Аўганістане


Сытуацыя са свабодай веравызнаньня пагоршылася ў Аўганістане і Іране, паводле зьвестак, абнародаваных ўрадам ЗША.


У справаздачы аб рэлігійнай свабодзе ў сьвеце за мінулы год, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведамляе, што ў Аўганістане цягам мінулага году “зьменшылася пашана да свабоды веравызнаньня”. Паводле справаздачы, “пашана з боку ўраду да рэлігійнай свабоды пагоршылася ў Іране”.


Справаздача таксама выказвае рэзкую крытыку адносна М’янмара і Паўночнай Карэі, а таксама Эгіпту і Савудаўскай Арабіі. Пэрыяд, які вывучалі экспэрты, ахоплівае час ад 1 ліпеня 2009 г. да 30 чэрвеня 2010 г.
XS
SM
MD
LG