Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...але ёсьць імавернасьць, што дажджу ня будзе. Тэмпэратура: 5 – 8 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Цэнтральная выбарчая камісія ў Менску зьбіраецца агучыць сьпіс кандыдатаў, зарэгістраваных на прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня 2010.

Вечар сьпеўнай паэзіі "Ў чаканьні калядаў" у выкананьні Зьміцера Сідаровіча і Зьміцера Бартосіка. Тэатар рускага рамансу, вул. Чыгуначная, дом 27, корпус 2. Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Бэрліне пачынаецца двухдзённы Форум грамадзянскай супольнасьці ў рамках Усходняга партнэрства.

У Парыжы Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абмяркоўвае сытуацыю ў Беларусі.

Саміт краін Касьпійскага мора у Баку (чакаецца прыбыцьцё кіраўнікоў Расеі, Казахстану, Ірану, Туркмэністану).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1922 памёр францускі пісьменьнік Марсэль Пруст (нар. 1871).

У 1926 адбылося адно з так званых узбуйненьняў БССР. Палітбюро ЦК усесаюзнай кампартыі, разгледзеўшы высновы камісіі, якая перад тым працавала ў Гомельскай губэрні, пастанавіла „лічыць даказаным беларускі характар насельніцтва Гомельскага і Рэчыцкага паветаў і прызнаць неабходным далучэньне адзначаных паветаў да БССР". Ініцыятыва ўзбуйненьня зыходзіла ад ЦК КПБ і ўраду БССР. Але ня ўсе іхныя прапановы былі прынятыя ў Маскве. Да прыкладу, у Крамлі не пагадзіліся прызнаць за этнічна беларускія землі: Вяліскі, Невельскі і Себескі паветы Віцебскай губэрні; Мглінскі, Навазыбкаўскі і Сураскі паветы Чарнігаўскай губэрні. У выніку гэтыя землі зь пераважна беларускім паводле тагачасных перапісаў насельніцтвам засталіся ў Расеі і Ўкраіне.

У 1931 нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Вярцінскі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень філязофіі.

Міжнародны дзень адмаўленьня ад курэньня.

Дзень незалежнасьці Латвіі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Чаргінец: гэтую чарговую памылку трэба неадкладна выпраўляць".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Усё вялікае ў гэтым сьвеце паходзіць ад нэўротыкаў. Гэта яны заснавалі нашы рэлігіі і стварылі нашы шэдэўры", – Марсэль Пруст.
XS
SM
MD
LG