Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падазраваны ў гандлі зброяй В. Бут дастаўлены у Нью-Ёрк


Падазраваны ў гандлі зброяй расейскі бізнэсовец Віктар Бут прыбыў у Нью-Ёрк з Тайлянду. ЗША абвіначваюць яго ў пастаўках зброі для тэрарыстаў.


43-гадовы былы афіцэр савецкіх паветраных сіл, якога называюць “гандляром сьмерцю”, абвіначваецца ў пастаўках зброі ад 1990-х гадоў дыктатарам і ў канфліктныя зоны ў Афрыцы, Паўднёвай Амэрыцы і на Блізкім Усходзе. Расея заявіла, што экстрадыцыя Віктара Бута з Тайлянду была незаконнай і з’явілася вынікам “бяспрэцэндэнтнага” ціску з боку ЗША на ўлады Тайлянду.
XS
SM
MD
LG