Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дапамога Ірляндыі ў Брусэлі не абмяркоўвалася


Міністры фінансаў Эўразьвязу сёньня правялі сустрэчу ў Брусэлі. Магчымая фінансавая дапамога Ірляндыі ў часе гэтай сустрэчы не абмяркоўвалася.


Міністар фінансаў Бэльгіі Дыд’е Рэйндэрс адзначыў, што пытаньне не ўздымалася, бо ірляндзкі урад не зьвяртаўся па дапамогу. Аднак, паводле міністра, Эўразьвяз “гатовы дзейнічаць”, калі спатрэбіцца.
Рэйндэрс старшыяняваў на сустрэчы Рады эканамічных і фінансавых спраў (Экафін).


Ірляндыя цьвердзіць, што ёй не патрэбная дапамога, паколькі у яе бюджэце дастаткова грошаў да сярэдзіны наступнага году. Аднак у Эўразьвязе асьцерагаюцца, што цяперашні банкаўскі крызіс у Ірляндыі можа нэгатыўна паўплываць на сытуацыю ў такіх краінах Эўразьвязу, як Партугалія і створыць пагрозу стабільнасьці адзінай эўрапейскай валюты.
XS
SM
MD
LG