Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэніэл Расэл: Фінансавыя і візавыя санкцыі ЗША адносна Беларусі застаюцца


Паляпшэньне стасункаў ЗША зь Беларусьсю «магчыма толькі пры паляпшэньні сытуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў краіне». Такую заяву зрабіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл 17 лістапада на сустрэчы з журналістамі.

Амэрыканскі дыплямат адзначыў, «што магчымасьці для нармалізацыі нашых стасункаў застаюцца абмежаванымі. Нашы фінансавыя і візавыя санкцыі адносна Беларусі застаюцца ў сіле, паколькі ў краіне не назіраецца прагрэсу ў сфэры дэмакратыі і правоў чалавека».

«Дзеяньні для адмены санкцыяў» павінен зрабіць беларускі бок. Злучаныя Штаты «будуць вітаць пазытыўныя крокі ў гэтым накірунку, якія дазволяць нам скасаваць санкцыі», — заявіў прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША.

Расэл падсумаваў, што пакуль ЗША «ня ўбачылі зьменаў унутры краіны, якія прывялі б да зьменаў нашай палітыкі адносна Беларусі».

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл у часе візыту ў Менск сустрэўся зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, групай прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты і праваабаронцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG