Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кашын назваў прычыну нападу на яго


Расейскі журналіст Алег Кашын, жорстка зьбіты 6 лістапада, сёньня ў шпіталі ўпершыню здолеў распавесьці сьледчым аб нападзе на яго.
Сьледчыя паведамілі агенцтву Інтэрфакс, што Алег Кашын зьвязвае напад з ягонымі рэпартажамі аб Хімкінскім лесе.


Гэты лес на поўначы ад Масквы плянавалася зьнішчыць для пабудовы хуткаснай шашы.


Алег Кашын, 30-гадовы палітычны камэнтатар газэты “Коммерсантъ”, каля свайго дома ў Маскве быў зьбіты амаль да сьмерці: яму былі зламаныя абедзьве нагі, ськівіца і нанесеныя ўнутраныя раны.


Сёньня Кашын быў пераведзены з рэанімацыі, дзе ён знаходзіўся цягам 11 дзён, у адзьдзяленьне траўматалёгіі. Стан здароўя журналіста вызначаецца як сярэдняй цяжкасьці.
XS
SM
MD
LG