Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцаў затрымалі пасьля выпадковай сустрэчы зь міністрам

абноўлена

Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка (архіўнае фота)
Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка (архіўнае фота)
У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка. Пра гэта паведаміў лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.

Дашкевіч таксама расказаў, што маладафронтаўцы арыштаваныя паводле асабістага загаду міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова. Паводле Дашкевіча, актывісты ў часе раздачы ўлётак пра акцыю, плянаваную на 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску, выпадкова сустрэлі Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі, якія і паведамілі, што загад аб затрыманьні аддаў непасрэдна міністар.

Палажанку і Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску.

Пазьней Зьміцер Дашкевіч паведаміў "Свабодзе", што Насьце Палажанцы і Міколу Дземідзенку прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG