Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Сёньня ў Менску з аднадзённым візытам знаходзіцца намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэніэл Расэл. У яго маюць адбыцца сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, некаторымі кандыдатамі ў прэзыдэнты ад апазыцыйных палітычных партыяў і дэмакратычных рухаў. Таксама спадар Расэл зьбіраецца сустрэцца з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, якія вядуць назіраньне за выбарамі.

У рамках рабочага візыту ў Беларусь Дэніэл Расэл усе сустрэчы праводзіць у другой палове сёньняшняга дня. І паводле той інфармацыі, якой мы валодаем, скончацца яны дзесьці каля 9-й гадзіны вечару. А пачаўся візыт з сустрэчы намесьніка памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргеем Мартынавым. Сустрэча доўжылася амаль дзьве гадзіны.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у размове са «Свабодай» сказаў пра гэтыя перамовы наступнае:

«Толькі што завяршылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з намесьнікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэніэлам Расэлам, які знаходзіцца ў Менску з рабочым візытам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні, якія зьвязаныя з разьвіцьцём двухбаковых беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў. Удзельнікі сустрэчы таксама абмяняліся думкамі па той міжнароднай праблематыцы, якая мае двухбаковы інтарэс».

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што гэты прыезд амэрыканскага чыноўніка мае выяўныя паралелі з тымі візытамі, якія адбыліся апошнім часам з эўрапейскага кірунку:
Стратэгія такая, што на першае месца ставяцца дэмакратычныя каштоўнасьці.

«Калі гавораць пра каардынацыю альбо іншыя формы супрацоўніцтва паміж ЗША і Эўразьвязам у дачыненьнях зь Беларусьсю, то тут могуць быць разыходжаньні ў тактыцы, але не ў стратэгіі. А стратэгія такая, што на першае месца ставяцца дэмакратычныя каштоўнасьці. І пра гэта казалі міністры Сікорскі і Вэстэрвэле, калі яны прыяжджалі ў Менск. І пра гэта, я ўпэўнены, усюды ў Менску будзе казаць і прадстаўнік Вашынгтону. Бо ў ЗША на першым месцы заўжды правы чалавека».

У міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначаюць, што сёньня абмяркоўваліся пытаньні, «зьвязаныя з разьвіцьцём двухбаковых беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў». Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ўпэўнены: сёньня бакі не маглі абмінуць праблему аднаўленьня паўнавартаснай працы амбасады ЗША ў Менску. Аднак спадар Якаўлеўскі ня думае, што гэта пытаньне будзе хутка вырашана:

«Аніякіх прыкмет, што такія зьмены чакаюцца, няма. Паводле маёй прыватнай інфармацыі, амэрыканскі бок чакае крокаў ад беларускага. Беларусы першымі павінны зрабіць такія крокі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG