Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Кашын упершыню сьведчыў


Расейскі журналіст Алег Кашын, жорстка пабіты каля свайго дому ў Маскве 6 лістапада, сёньня ўпершыню даў паказаньні сьледчым.

Паведамляецца, што цяпер сьледчыя аналізуюць інфармацыю, атрыманую ад журналіста. Справу вядзе галоўнае ўпраўленьне Сьледчага камітэту пры пракуратуры Расеі.

У сераду Кашын быў пераведзены з рэанімацыі, дзе прабыў 11 дзён, у траўматалягічнае аддзяленьне. Стан здароўя журналіста ацэньваюць як сярэдняй цяжкасьці.
XS
SM
MD
LG