Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль згадзіўся вывесьці войскі зь вёскі на мяжы зь Лібанам


Урад Ізраілю ўхваліў вывад сваіх войскаў з паўночнай часткі вёскі Гаяр, якую ААН раней прызнала тэрыторыяй Лібану.

Ізраільскія войскі занялі гэты населены пункт у часе Шасьцідзённай вайны 1967 году, захапіўшы прыналежныя Сырыі Галанскія вышыні. Пазьней пастановаю ААН праз Гаяр пралегла мяжа паміж Ізраілем і Лібанам, падзяліўшы вёску на дзьве часткі.

Пакуль што невядома, калі пачнецца вывад ізраільскіх войскаў. Дэталі апэрацыі яшчэ будуць абмяркоўвацца, у тым ліку пры ўдзеле камандаваньня міжнародных міратворцаў.
XS
SM
MD
LG