Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія і Беларусь павінны дамаўляцца з расейскай кампаніяй "Транснафтапрадукт" аб запуску ў рэвэрс нафтаправоду "Наваполацак Вэнтсьпілс" для транспартаваньня ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты.

Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоўс, перадае "Інтэрфакс".

"Трэба ўлічваць, што сама труба належыць кампаніі "Латтранс", у якой дзьве траціны статутнага фонду належаць "Вэнтсьпілс Нафце", а траціна — расейскай кампаніі "Транснафтапрадукт", стопрацэнтнай "дачцэ" "Транснафты". Паводле статуту расейскія акцыянэры маюць права вэта на працу нафтаправоду ў рэвэрс, — сказаў Міхаіл Папкоўс. — Трэба дамаўляцца з расейскім бокам, каб ён даў згоду альбо прадаў свае акцыі трэцяму боку, які пагодзіцца ўдзельнічаць у праекце".

Дыплямат дадаў, што Латвія таксама хацела б мець ад Беларусі гарантыі доўгатэрміновага разьвіцьця гэтага праекту.

Беларускі бок хоча падпісаць кантракт на пробнае прапампоўваньне вэнэсуэльскай нафты ў рэвэрс праз паўночную галіну нафтаправоду "Дружба".
XS
SM
MD
LG