Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына памацняе меры бясьпекі


Нямеччына памацніла меры бясьпекі на лётнішчах і чыгуначных вакзалах у сувязі з інфармацыяй аб магчымых тэрактах.

Паводле нямецкага міністра ўнутраных справаў Томаса дэ Мэзьера, папярэджаньне аб рыхтаваных нападах ісламскіх экстрэмістаў паступіла ад спэцслужбаў іншай краіны. Міністар не ўдакладніў, якой канкрэтна краіны.

Мэзьер пры гэтым паведаміў, што зьвесткі былі атрыманыя пасьля нядаўняй спробы ваеўнікоў пераправіць зь Емэну ў ЗША дзьве пасылкі з выбухоўкаю. Самалёт з адной з бомбаў рабіў прамежкавую пасадку ў Кёльне.
XS
SM
MD
LG