Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла кніга памяці пра зьніклых “Мы памятаем”


Да Дня салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых і з палітычнымі зьняволенымі быў прымеркаваны выхад укладзенай Уладзімерам Халіпам кнігі “Мы памятаем”.

Прэзэнтацыя адбылася ўвечары ў аўторак. Адкрыў прэзэнтацыю Мікалай Халезін, выступалі Ірына Красоўская, укладальнік кнігі Ўладзімер Халіп.

Галоўнае, пра што гаварылася на прэзэнтацыі: прайшло дзесяць гадоў, як зьніклі адметныя для гісторыі Беларусі людзі - 5 чалавек. Для гісторыі гэты час - імгненьне, а для сем'яў - гэта цэлая вечнасьць.

Адна са стваральнікаў і ініцыятараў гэтага праекту Ірына Красоўская прыехала на прэзэнтацыю з Амэрыкі:

“Мы сёньня прэзэнтавалі кнігу, якая называецца “Мы памятаем”. Гэта кніга аб нашых родных і блізкіх, якія былі скрадзеныя 11 гадоў таму... Час ідзе, мы мяняемся, сьвет мяняецца, але тыя людзі, пра якіх мы гаворым, застаюцца такімі, якія яны былі 11 гадоў таму. У кнізе - 24 нарысы, якія напісалі родныя, блізкія, сябры, калегі. Нашы блізкія там паказаныя не палітыкамі, а людзьмі. Гэта кніга пра любоў...”

Уладзімер Халіп і Мікалай Халезін

Ірына Красоўская

Мікалай Халезін
XS
SM
MD
LG