Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд падоўжыў арышт Хадаркоўскаму


У Маскве суд падоўжыў арышт былым суўладальнікам канцэрну ЮКОС Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву.

Тэрмін утрыманьня Хадаркоўскага і Лебедзева пад вартаю ў рамках другой ведзенай у адносінах да іх справы канчаўся сёньня апоўначы. Пастанову аб падаўжэньні арышту старшыня Маскоўскага гарадзкога суду прызнала законнай.

Абвяшчэньне прысуду ў другой справе экс-суўладальнікаў ЮКОСу, якіх вінавацяць у крадзяжы нафты, пачнецца 15 сьнежня.
XS
SM
MD
LG