Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ прыбываюць у Менск


Герт Арэнс

Герт Арэнс

Сёньня цягам дня доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ прыбудуць у Беларусь.

Усяго іх будзе 40. Яны прадстаўляюць 18 краінаў-сяброў АБСЭ.

19 лістапада доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЭ разьедуцца па ўсёй краіне.

Падчас місіі назіральнікі будуць сустракацца з кандыдатамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, мэдыяў, а таксама грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі амбасадар Герт Арэнс (Нямеччына) ужо трэці раз узначаліў місію назіральнікаў АБСЭ на беларускіх выбарах. Раней ён працаваў на выбарах прэзыдэнта 2006 году і на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2008 году. Ні тую, ні другую кампанію АБСЭ не прызнала ані вольнаю, ані справядліваю.

Спадар Арэнс на першай прэс-канфэрэнцыі ў Менску адзначыў, што "выбары — гэта падзея не аднаго дня". Ён паведаміў, што місія апублікуе дзьве прамежкавыя справаздачы. Першая зь іх будзе тычыцца фармаваньня выбарчых камісій.
XS
SM
MD
LG