Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірляндыя прыме дапамогу Эўразьвязу


Ірляндыя пагадзілася на супрацоўніцтва з Эўразьвязам для пераадоленьня дэфіцыту бюджэту, нягледзячы на няспынныя пратэсты супраць прыняцьця дапамогі ад міжнародных фінансавых арганізацыяў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Міністар фінансаў Ірляндыі Браян Леніган заявіў, што зробіць усе неабходныя захады.

Прадстаўнікі Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду спаткаюцца ў чацьвер у Дубліне, каб абмеркаваць далейшыя меры для выратаваньня ірляндзкай эканомікі.

Эўразьвяз асьцерагаецца, што праблемы Ірляндыі могуць нэгатыўна паўплываць на эканамічную сытуацыю ў іншых краінах.
XS
SM
MD
LG