Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На працэсе аб гібелі загінулых у Кіргізстане аб’явілі перапынак


У Кіргізстане на судовым працэсе ў справе аб загубе 80 дэманстрантаў у Бішкеку аб’явілі перапынак да 18 лістапада.

Як паведаміў сакратар суду, адвакаты пакінулі залю паседжаньня пасьля таго, як сваякі пацярпелых напалі на іх. Паседжаньне перарывалася крыкамі пацярпелых і пагрозамі на адрас падсудных і іх сваякоў. Гучалі заклікі спаліць маёмасьць падсудных і асудзіць іх на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Абвінавачваньні – у забойстве і перавышэньні паўнамоцтваў – выстаўлены шэрагу былых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Завочна вінавацяць шасьцёх чалавек, у прыватнасьці экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, ягонага малодшага брата Жаныбека і сына Марата – яны знаходзяцца за межамі Кіргізстану. Усяго па справе праходзяць 28 абвінавачаных.
XS
SM
MD
LG