Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халера – у Дамініканскай Рэспубліцы


У суседняй з Гаіці Дамініканскай Рэспубліцы зарэгістравалі першы выпадак захворваньня на халеру. Хвароба выяўленая ў мігранта з Гаіці.

Зь сярэдзіны кастрычніка, калі халера пачала шырыцца ў Гаіці, ахвярамі хваробы там сталі звыш тысячы чалавек. Паводле ААН, у краіне працягваюцца напады на міратворцаў, якія дапамагаюць гаіцянам змагацца з эпідэміяй. Напярэдадні дэманстранты напалі на ахоўнікаў харчовых складоў і разрабавалі тоны прадуктаў. У сутычках два чалавекі загінулі.
XS
SM
MD
LG