Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: першы прыжыцьцёвы Мэдаль гонару пасьля Віетнаму


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўручыў старшаму сяржанту войска ЗША Мэдаль гонару – першую прыжыцьцёвую ўзнагароду такога тыпу з часу Віетнамскай вайны.

Сяржант Сальваторэ Дж'юнта ўганараваны мэдалём за тое, што выратаваў двух саслужбоўцаў пры правядзеньні спэцапэрацыі ў Аўганістане ў кастрычніку 2007 году.

Мэдаль гонару – найвышэйшая вайсковая ўзнагарода ЗША – прысуджаецца за выбітныя заслугі на полі бою. Дагэтуль салдаты атрымлівалі гэты мэдаль за баявыя дзеяньні ў Аўганістане і Іраку толькі пасьмяротна.
XS
SM
MD
LG