Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: пачаўся суд над Бакіевым


У Кіргізстане пачынаецца судовы працэс па справе аб падзеях 7 красавіка сёлета ў Бішкеку, у выніку якіх тагачасны прэзыдэнт краіны Курманбек Бакіеў быў адхілены ад улады.

Паседжаньні Вайсковага суду Бішкеку будуць адкрытымі. Шэраг былых высокапастаўленых урадоўцаў абвінавачваюцца ў забойстве і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Завочна абвінавачваюцца 6 чалавек, у тым ліку Курманбек Бакіеў, яго малодшы брат Жаныбек і сын Марат, якія знаходзяцца за мяжой. Усяго па справе праходзяць 28 абвінавачаных.

У ходзе забурэньняў у Бішкеку 7 красавіка загінулі болей за 80 пратэстоўцаў. Сьледзтва ўскладае адказнасьць за іх гібель на Бакіева і яго атачэньне.
XS
SM
MD
LG