Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...на жаль. Тэмпэратура: 2 – 6 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Дзіцячы фонд ААН прэзэнтуе кнігу "Народныя казкі для дзетак". Пачатак а 13.45.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Тэставаньне перасылкі вэнэсуэльскай нафты з Адэсы ў Беларусь трубаправодам Адэса-Броды.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан у Вашынгтоне прэзэнтуе штогадовы даклад аб рэлігійнай свабодзе ў сьвеце.

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саркісян у Маскве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1800 на першае пасяджэньне сабраўся Кангрэс ЗША.

У 1942 нарадзіўся амэрыканскі кінарэжысэр Мартын Скарсэзэ.

У 1970 савецкі касьмічны апарат Лунаход 1 прызямліўся на Месяцы.

У 1989 у Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, якія далі пачатак "аксамітнай рэвалюцыі".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень студэнтаў.

Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Чэхіі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Як 15 тысячаў абрынулі рэжым".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Свабода нічога ня вартая, калі яна не заключае ў сабе свабоды памыляцца", – Махатма Гандзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG