Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклапочаны ірляндзкім крызісам


Сёньня кіраўнікі фінансавых ведамставаў Эўразьвязу абмяркоўваюць шляхі спыненьня крызісу дзяржаўнай запазычанасьці Ірляндыі, каб прадухіліць магчымы наступны крызіс, падобны таму, што быў у Грэцыі.

Абмяркоўваецца магчымая дапамога банкам Ірляндыі, якія сутыкнуліся з праблемамі з-за “мыльнага пухіра” нерухомасьці і спыненьня выплатаў па крэдытам. Прэм’ер-міністар Ірляндыі Браян Коўэн заявіў, што ірляндзкі ўрад не просіць дапамогі ў Эўразьвязе. Тым часам Эўразьвяз настойвае на неабходнасьці для Ірляндыі прыняць фінансавую дапамогу, каб пазьбегнуць пашырэньня крызісу на іншыя краіны эўразоны.

Паўгады таму Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд вылучыў Грэцыі дапамогу ў 110 мільярдаў эўра. Ірляндыя заявіла, што ня мае патрэбы ў дапамозе Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG