Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая творчая сустрэча Славаміра Адамовіча з чытачамі


Славамір Адамовіч

Славамір Адамовіч

У сядзібе партыі БНФ 17 лістапада адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам. Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў прачытае аматарам паэзіі свае вершы і адкажа на пытаньні, у тым ліку пра гады, праведзеныя ў Нарвэгіі. Гэта ягоная першая творчая сустрэча з чытачамі па вяртаньні на радзіму.

Славамір Адамовіч эміграваў у Нарвэгію ў 2002 годзе, дзе атрымаў статус «гуманітарнага ўцекача», але летась вярнуўся ў Беларусь. Яго пяру належаць паэтычныя зборнікі: «Кальварыйскія клёны», «Зямля Ханаан», «Плавільшчыкі расы», дакумэнтальная кніга «Турэмны дзёньнік». За верш «Убей президента» быў асуджаны і адбыў 10 месяцаў турмы.

Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG