Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь — плацежаздольная краіна». Такую ацэнку даў 16 лістапада на брыфінгу ў Менску кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс. На ягоную думку, «узровень зьнешняга доўгу ў яе па-ранейшаму зьяўляецца нізкім».

Крыс Джарвіс лічыць апраўданым жаданьне беларускіх уладаў атрымаць пазыкі на зьнешніх рынках:

«Выпуск эўрааблігацыяў стаў сёлета посьпехам для ўладаў. Пры гэтым важная трываласьць базавай эканамічнай палітыкі, каб не разьлічваць на зьнешнія пазыкі бясконца ў пляне фінансаваньня дэфіцыту рахунку наяўных апэрацыяў».

На ягоную думку, першачарговая задача для Беларусі — скарачэньне дэфіцыту рахунку наяўных апэрацыяў. Для гэтага краіне неабходны добры плян.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG