Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Пінскдрэве” павесілі мэмарыяльную дошку ў памяць пра загінулых


Пажар па выбуху на «Пінскдрэве»
Пажар па выбуху на «Пінскдрэве»
У Савеце бясьпекі абмяркоўваюць прычыны аварыі на аб’яднаньні «Пінскдрэў», празь якую загінулі 14 чалавек, але вынікаў не паведамляюць.

Паводле супрацоўніка Рады бясьпекі, які прасіў не называць ягонага імя, прычыны аварыі на «Пінскдрэве» мусіць паведаміць адмысловая камісія, якая працавала ў Пінску пасьля аварыі 25 кастрычніка. Пра высновы, якія прыме Рада бясьпекі, будзе паведамлена пазьней.

Тым часам робяцца вядомымі ўсё больш падрабязнасьцяў і акалічнасьцяў як самой аварыі, гэтак і цяперашняй сытуацыі на заводзе ДСП, дзе адбыўся выбух.

Розныя крыніцы сыходзяцца ў меркаваньні, што першы выбух адбыўся на ўчастку для вырабу пілетаў — гранул зь пілавіньня, якія спальваюць у ацяпляльных катлах. Але чаму выбух на гэтым участку спарадзіў выбух і пажар ва ўсім цэху драўнянастружкавых плітаў?

Мой суразмоўца Мікалай сустракаўся з тымі, хто працуе на «Пінскдрэве» і задаваў менавіта гэтае пытаньне. Паводле супрацоўнікаў, пасьля першага выбуху выбухнулі алейныя катлы, якія забясьпечвалі кампрэсію пры вырабе стружкавых плітаў. Але гэтыя выбухі можна было б прадухіліць, калі б на «Пінскдрэве» не эканомілі на неабходнай абароне катлоў, кажа крыніца.

«Ён сказаў, што не спрацавала абарона алейных катлоў. Мусіла спрацаваць абарона катлоў, але яе не было, таму адбыўся гэтак званы гідраўдар.
Мусіла спрацаваць абарона катлоў, але яе не было, таму адбыўся гэтак званы гідраўдар.
У выніку другім выбухам узьляцелі адразу чатыры катлы».

Паводле гэтай крыніцы, адразу ад выбуху і разбурэньняў загінула каля 20 чалавек. Нібыта ўвечары 25 кастрычніка «шмат целаў загінулых у мяшках» людзі бачылі на тэрыторыі прадпрыемства. Гэтая вэрсія, аднак, супярэчыць афіцыйным паведамленьням. У першых афіцыйных зьвестках вялося пра аднаго загінулага, да канца дня колькасьць загінулых дасягнула да трох, потым лік ахвяр павялічваўся за кошт памерлых у шпіталях і спыніўся на лічбе 14.

Алёна Козюр, дачка загінулага апэратара Генадзя Козюра, які працаваў на ўстаноўцы па выбару пілетаў, пацьвярджае, што дагэтуль ходзяць чуткі пра вялікую колькасьць памерлых:

«Я таксама чула, што было больш памерлых. Але так ці не, хто ж праўду скажа? Нічога дагэтуль невядома».

Пра прычыны аварыі Алёна Козюр пэўных вэрсій ня мае, але кажа, што будынак цэху быў стары, 1917 году пабудовы, зь сярэдзіны 60-х гадоў будынак прызналі аварыйным: «Ня дзіва, што ён ад выбуху склаўся, як скрыначка».

Паводле Алены Козюр, ужо пачаліся працы па пабудове на гэтым месцы новага будынку:

«Сказалі, што будуць гэты цэх аднаўляць, бо прыбытак быў вельмі добры. Сёньня я туды заходзіла і бачыла, што павесілі на ўваходзе мэмарыяльную пліту з прозьвішчамі. І ляжаць дзьве ружачкі і два гвазьдзічкі. І паглядзела туды, дзе цэх стаяў: там ужо нешта пачалі будаваць».

Алёна Козюр сказала, што ў Пінску шмат людзей чакаюць паведамленьня афіцыйных вынікаў працы камісіі па расьсьледаваньні выбуху на аб’яднаньні «Пінскдрэў», і адсутнасьць афіцыйных зьвестак спараджае новыя чуткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG