Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У КНДР павялічваецца харчовы дэфіцыт


У Паўночнай Карэі амаль чвэрць насельніцтва можа сутыкнуцца зь недахопам харчаваньня.


Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, якую прадстаўнікі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН і Сусьветнай харчовай праграмы распаўсюдзілі сёньня ў Рыме. У прыватнасьці, паводле экспэртаў, патрэба КНДР у імпарце прадуктаў харчаваньня на 2010-2011 гады складзе 867 тысяч тон, у той час, як Пхэньян плянуе закупіць толькі 325 тысяч.


У выніку харчовы дэфіцыт можа закрануць каля 5-ці мільёнаў чалавек, нягледзячы на параўнаўльна высокі сёлетні ўраджай, сьцьвярджаецца ў справаздачы.
XS
SM
MD
LG