Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала з Вэнэсуэлы мільён тон нафты


У траўні–верасьні 2010 году Беларусь імпартавала з Вэнэсуэлы мільён тон нафты.

Кошт пастаўкі ў сярэднім склаў 645 даляраў за тону, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. Згодна з плянам беларускіх уладаў, да траўня 2011 году Беларусь павінна атрымаць чатыры мільёны тон вэнэсуэльскай нафты.

У той жа час імпарт нафты з Расіі ў студзені–верасні скараціўся ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году на 41,9% і склаў 9,4 млн. тон. Сярэдні кошт расейскай нафты павялічыўся на 29,1% да 402 даляра за тону.
XS
SM
MD
LG