Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран абвінавачвае немцаў у шпіянажы


Іранскія ўлады падазраюць двух грамадзян Нямеччыны, затрыманых у краіне месяц таму, у шпіянажы.

Паводле некаторых зьвестак яны спрабавалі дамовіцца аб інтэрвію з чалавекам, чыя маці была асуджаная да забіцьця камянямі за шлюбную здраду.

Затрыманых немцаў паказалі па дзяржаўным тэлебачаньні. Яны заявілі, што ў Іран іх хітрасьцю завабіў высланы з краіны праваабаронца, які цяпер жыве ў Нямеччыне.

Ці была гэтая заява добраахвотная – невядома.
XS
SM
MD
LG