Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: далучэньне Расеі да ВТО ў 2011 годзе – рэальнае


ЗША лічаць рэальным далучэньне Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ў 2011 годзе і плянуюць адмяніць папраўку Джэксана-Вануіка, заявіў амэрыканскі амбасадар у Маскве Джон Баерлі.

"Мы адчуваем сур'ёзны аптымізм – бо Расея на слушным шляху, каб далучыцца да ВТО ў наступным годзе", сказаў ён у інтэрвію Незалежнай газэце.

Баерлі дадаў, што адміністрацыя Барака Абамы ў 2011 годзе будзе працаваць з Кангрэсам над зьняцьцем папраўкі Джэксана-Вэніка.

Згаданая папраўка, прынятая ў 1974 годзе, абмяжоўвае амэрыканскі гандаль з краінамі сацыялістычнага блёку, якія чыняць перашкоды эміграцыі сваіх грамадзян.
XS
SM
MD
LG