Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі прынц жэніцца


Прынц Вільям, старэйшы сын прынца Ўэльскага Чарльза і памерлай прынцэсы Дыяны, жэніцца ў наступным годзе, паведамляецца ў сёньняшняй заяве каралеўскай сям'і Вялікай Брытаніі.

Нявеста 28-гадовага Ўільяма – другога спаткаемцы каралеўскага пасаду пасьля свайго бацькі – стала яго даўняя сяброўка Кэйт Мідлтан, якой таксама 28 гадоў. Яны пачалі сустракацца 8 гадоў таму – пасьля навучаньня ў унівэрсытэце Сэінт-Эндруз, у Шатляндыі.

Заручэньне адбылося ў мінулым месяцы, калі пара адпачывала ў Кеніі. Вясельле плянуецца ў Лёндане ўвесну або летам.
XS
SM
MD
LG