Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: журналіста падазраюць, што ён зьбіў сябе сам


Расейская міліцыя выклікала журналіста газэты "Жуковские вести" Анатолія Адамчука, які быў зьбіты невядомымі 8 лістапада, на допыт і вочную стаўку. Адвакат журналіста не змагла ўдакладніць па якой справе явыклікаюць яе падабароннага.

Раней гарадзкая ўправа Падмаскоўя паведаміла, што двое затрыманых па справе аб нападзе на Адамчука прызналіся, што нанесьлі журналісту некалькі ўдараў па яго ўласнай просьбе, за што атрымалі тысячу рублёў.

Пазьней зьявілася інфармацыя, што супраць журналіста могуць распачаць крымінальную справу за інсцэніроўку зьбіцьця.
XS
SM
MD
LG