Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: Пракуроры перасталі дапытваць, судзьдзі перастануць судзіць


У Польшчы пракуроры сёньня праводзяць страйк, пратэстуючы супраць скарачэньня фінансаваньня сваіх ведамстваў. Свой страйк яны паўтораць у пятніцу, 19 лістапада. Падчас страйку пракуроры ня будуць дапытваць сьведкаў і ставіць абвінавачаньні падазроным.

А 17 і 18 лістапада падобны страйк правядуць польскія судзьдзі, які таксама дамагаюцца вышэйшых зарплатаў. У гэтыя дні яны ня будуць разглядаць справаў у судовых залях, а займацца чытаньнем судовых матэрыялаў і пісаньнем абгрунтаваньняў прысудаў у сваіх кабінэтах.

Гэта першы каардынаваны пратэст пракурораў і судзьдзяў у гісторыі Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG