Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: экстрадыцыя Бута – "супрацьпраўная"


МЗС Расеі абнародаваў заяву, у якой назваў экстрадыцыю падазраванага гандляра зброяй з Тайлянду ў ЗША "супрацьпраўнай" і абвінаваціў Вашынгтон у "палітычным ціску" на тайскія ўлады.

Раней сёньня расейскі бізнэсовец Віктар Бут, які знаходзіўся пад арыштам у Тайляндзе, быў выдадзены Злучаным Штатам.

Вашынгтон сьцьвярджае, што Бут пастаўляў узбраеньні калюмбійскім паўстанцам і іншым групоўкам, якія ЗША лічаць тэрарыстычнымі.

Віктар Бут сваю віну адмаўляе.
XS
SM
MD
LG