Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: шматтысячныя пратэсты прадпрымальнікаў


У Кіеве перад будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны праходзіць шматтысячны мітынг прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць плянаванай рэформы Падатковага кодэксу краіны.

Пратэстоўцы перакрылі рух па прылеглых вуліцах. Прадстаўнік кіеўскай управы МУС Аляксей Крыкун прыгразіў арганізатарам акцыі завядзеньнем крымінальнай справы. Ён, аднак, прызнаў, што на гэты момант пратэсты праходзяць безь інцыдэнтаў.

Паводле афіцыйных зьвестак у мітынгу бяруць удзел 6-7 тысяч чалавек. Арганізатары акцыі гавораць пра 20-30 тысяч удзельнікаў.

Раней урад падаў на разгляд парлямэнту законапраект, які абмяжоўвае ільготы малому бізнэсу і падвышае некаторыя падаткі. Пратэстоўцы заяўляюць, што згаданыя зьмены могуць спрычыніць масавае разарэньне малога прадпрымальніцтва ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG