Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і ЭЗ узгаднілі дату аднаўленьня перамоваў


Перамовы паміж Іранам і шасьцёркай найбольш уплывовых дзяржаў сьвету пройдуць 5 сьнежня, паведаміў сёньня іранскі МЗС.

Гэтую дату прапанавала раней ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Месца правядзеньня сустрэчы пакуль невядомае. Эштан прапаноўвала правесьці яе ў Вене або Жэневе, але іранскі бок выказваецца за Стамбул. Акрамя таго, Тэгеран выказаў жаданьне залучыць Турэччыну ў перамоўны працэс.

Іранскія дыпляматы яшчэ раз пацьвердзілі, што не жадаюць абмяркоўваць патрабаваньні Захаду аб згортваньні праграмы па ўзбагачэньні ўрану, якую яны лічаць "неад'емным правам краіны".
XS
SM
MD
LG