Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забурэньні ў Гаіці: 2 загінулых


У сутыкненьнях пратэстоўцаў зь міратворцамі ААН на Гаіці загінулі двое дэманстрантаў, паведамілі сёньня ўлады краіны.

У панядзелак у двух найбуйнейшых гарадах рэспублікі пачаліся забурэньні, выкліканыя чуткамі аб тым, што ў эпідэміі халеры на высьпе вінаватыя міратворцы ААН. Пратэсты выліліся ў сутыкненьні зь міратворцамі ААН у сталіцы краіны Порт-о-Прэнс і ў Кап-Гаіцьен, дзе сілы ААН ужылі сьлезацечны газ.

Апошняя эпідэмія халеры на высьпе здарылася сто гадоў таму. Экспэрты ня могуць з дакладнасьцю вызначыць крыніцы сёлетняй хвалі захворваньняў.
XS
SM
MD
LG