Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тайлянд выдаў Бута ў ЗША


Расейскі бізнэсовец Віктар Бут, які знаходзіўся пад арыштам у Тайляндзе, сёньня быў выдадзены Злучаным Штатам.

Улады Тайлянду паведамілі, што Бут у суправаджэньні шасьці амэрыканскіх прадстаўнікоў вылецеў сёньня раніцай з Бангкоку ў ЗША.

43-гадовы расейскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Бангкоку ў 2008 годзе ў выніку супольнай апэрацыі спэцслужбаў Тайлянду і ЗША. Яго абвінавачваюць у незаконным гандлі зброяй.

Вашынгтон сьцьвярджае, што Бут пастаўляў узбраеньні калюмбійскім паўстанцам і іншым групоўкам, якія ЗША лічаць тэрарыстычнымі.

Віктар Бут сваю віну адмаўляе.
XS
SM
MD
LG