Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан адрынула крытыку Карзая


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан адрынула крытыку, якую ў адрас амэрыканскіх вайскоўцаў выказаў прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай.

Паводле Клінтан, начные апэрацыі, якія праводзяць амэрыканскія войскі, адыгрываюць вялікую ролю ў барацьбе з баевікамі.

Раней Карзай заклікаў вайскоўцаў міжнародных сілаў адмовіцца ад начных рэйдаў, паколькі, як ён сказаў, яны нэгатыўна ўспрымаюцца большасьцю аўганцаў.

Камандуючы войскамі НАТА ў Аўганістане генэрал Дэвід Пэтрэўс заявіў, што быў “расчараваны” словамі Карзая.
XS
SM
MD
LG