Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША пахвалілі Ізраіль


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла сёньня, што прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу пайшоў на "сур'ёзныя высілкі", прыняўшы да разгляду прапанову Вашынгтону замарозіць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў.

Заява прагучала на наступны дзень пасьля таго, як Нэтаньягу падаў прапанову на разгляд кабінэту міністраў. Клінтан дадала, што знаходзіцца ў "вельмі шчыльным кантакце зь ізраільцянамі і палестынцамі".

Раней прадстаўнікі Палестынскай аўтаноміі назвалі непрымальным згаданы кампраміс, які прадугледжвае толькі частковае спыненьне будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG