Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...не забывайце ўзяць парасон. Тэмпэратура: 6 – 8 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэсавым цэнтры прэс-канфэрэнцыя аб зьнешнім гандлі Беларусі ў студзені-верасьні 2010. Пачатак а 11.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Славеніі Даніла Турк у Маскве.

У Бруселі сустрэча міністраў фінансаў з зоны эўра.

У Вене пачынаецца суд у справе забойства чачэнскага дысыдэнта Ўмара Ісраілава, якое адбылося, як мяркуецца, на загад прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1905 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Ян Скрыган (пам. 1992).

У 1925 нарадзіўся беларускі эміграцыйны пісьменьнік Кастусь Акула (пам. 2008).

У 1964 нарадзілася Даяна Крол, канадзкая джазавая сьпявачка і піяністка.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.

Міжнародны дзень талерантнасьці.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Першая за год акцыя салідарнасьці без разгону".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Выпрабаваньне на сьмеласьць прыходзіць тады, калі мы ў меншасьці. Выпрабаваньне на талерантнасьць прыходзіць тады, калі мы ў большасьці".

Ральф Сокман (1889-1970), амэрыканскі пастар-мэтадыст
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG